home

Tellus Tales

•
Toggle Bilingual Mode Button
•

Салодкая каша

おいしいおかゆ

Жыла некалі добрая маленькая дзяўчынка, жылі яны з маткай бедна, і было ім зусім няма чаго есці. Таму адправілася яна ў лес, дзе сустрэла старую жанчыну. Тая ведала пра няшчасце дзяўчынкі і падарыла ёй маленькі гаршчочак, які пачынаў гатаваць смачную, салодкую кашу, калі сказаць яму: «Гатуй, гаршчочак, гатуй», і спыняўся, калі сказаць: «Гаршчочак, не гатуй».

昔(むかし)、あるところに、貧(まず)しい家(いえ)がありました。そこには小(ちい)さな女(おんな)の子(こ)がお母(かあ)さんと二人(ふたり)で暮(く)らしていましたが、食(た)べるものにとても困(こま)っていました。少女(しょうじょ)は森(もり)へ食(た)べ物(もの)を探(さが)しに行(い)きました。そこで少女(しょうじょ)は老婆(ろうば)に会(あ)い、老婆(ろうば)は少女(しょうじょ)に小(ちい)さな鍋(なべ)を あげました。その鍋(なべ)は“お鍋(なべ)よ、にえろ”と呪文(じゅもん)を唱(とな)えるとおいしいお粥(かゆ)を自然(しぜん)に作(つく)ってくれる魔法(まほう)の鍋(なべ)です。そして“お鍋(なべ)よ、止(と)まれ”と唱(とな)えるまでおかゆが出続(でつづ)けるのでした。

Дзяўчынка прынесла гаршчочак дадому маме, і больш яны не галадалі, кушая салодкую кашу так часта, як хацелі.

少女(しょうじょ)は鍋(なべ)を母親(ははおや)の為(ため)に家(いえ)に持(も)って帰(てかえ)りました。少女(しょうじょ)と母親(ははおや)は貧困(ひんこん)と飢(う)えから解放(かいほう)され、おいしいお粥(かゆ)を たくさん食(た)べました。

Аднойчы, калі дзяўчынкі не было дома, мама сказала: «Гатуй, гаршчочак, гатуй». Ён пачаў варыць кашу, і мама ела, пакуль не наелася досыць, але калі яна пажадала спыніць гаршчочак, то зразумела, што не ведае патрэбных слоў. Так што гаршчочак працягваў варыць кашу, пакуль яна не палілася цераз край, і неўзабаве яна заліла ўсю кухню і ўвесь дом, а потым і суседні дом, і ўсю вуліцу, быццам гаршчочак збіраўся накарміць увесь свет. Гэта была вялікая бяда, і ніхто не ведаў, як яе спыніць.

ある日(にち)、少女(しょうじょ)が外出(がいしゅつ)を し、母親(ははおや)が“お鍋(なべ)よ、煮(に)えろ”と唱(とな)えました。そして、お腹一杯(はらいっぱい)になるまで食(た)べました。ですが母親(ははおや)は鍋(なべ)の止(と)め方(ほう)を知(し)りません。すると家(いえ)の中(なか)はお粥(かゆ)でいっぱいになりました。それでもお粥(かゆ)は止(と)まることなく隣(となり)の家(いえ)まで呑(の)み込(こ)み、最終的(さいしゅうてき)に町中(まちじゅう)を呑(の)み込(こ)みました。まるで世界中(せかいじゅう)の飢(う)えを満足(まんぞく)させたかったかのようにお粥(かゆ)は全(すべ)てを呑(の)み込(こ)みました。

Нарэшце, калі ўсяго адзін дом заставаўся цэлым, дзяўчынка вярнулася дадому і сказала: «Гаршчочак, не гатуй», і той перастаў варыць кашу, і цяпер, калі камусьці трэба было дабрацца да горада, яму прыходзілася праядаць сабе дарогу праз кашу.

ようやく少女(しょうじょ)が街(まち)に帰(かえ)ってきて、“お鍋(なべ)よ、止(と)まれ”と唱(とな)えて鍋(なべ)はようやくお粥(かゆ)を出(だ)すの を やめました。その後(のち)、街(まち)の住民(じゅうみん)たちは少(すこ)しずつお粥(かゆ)を食(た)べて家(いえ)に帰(かえ)ったようです。


Нямецкая казка. Са зборніка казак братоў Грым. 1812.


ドイツの童話。(1812年グリム童話グリム兄弟から)

Перакладзена на беларускую Ганнай Т.

日本語翻訳:Ki Kim