Салодкая каша |
おいしいおかゆ |
Жыла некалі добрая маленькая дзяўчынка, жылі яны з маткай бедна, і было ім зусім няма чаго есці. Таму адправілася яна ў лес, дзе сустрэла старую жанчыну. Тая ведала пра няшчасце дзяўчынкі і падарыла ёй маленькі гаршчочак, які пачынаў гатаваць смачную, салодкую кашу, калі сказаць яму: «Гатуй, гаршчочак, гатуй», і спыняўся, калі сказаць: «Гаршчочак, не гатуй». |
|
Дзяўчынка прынесла гаршчочак дадому маме, і больш яны не галадалі, кушая салодкую кашу так часта, як хацелі. |
|
Аднойчы, калі дзяўчынкі не было дома, мама сказала: «Гатуй, гаршчочак, гатуй». Ён пачаў варыць кашу, і мама ела, пакуль не наелася досыць, але калі яна пажадала спыніць гаршчочак, то зразумела, што не ведае патрэбных слоў. Так што гаршчочак працягваў варыць кашу, пакуль яна не палілася цераз край, і неўзабаве яна заліла ўсю кухню і ўвесь дом, а потым і суседні дом, і ўсю вуліцу, быццам гаршчочак збіраўся накарміць увесь свет. Гэта была вялікая бяда, і ніхто не ведаў, як яе спыніць. |
ある |
Нарэшце, калі ўсяго адзін дом заставаўся цэлым, дзяўчынка вярнулася дадому і сказала: «Гаршчочак, не гатуй», і той перастаў варыць кашу, і цяпер, калі камусьці трэба было дабрацца да горада, яму прыходзілася праядаць сабе дарогу праз кашу. |
ようやく |
Нямецкая казка. Са зборніка казак братоў Грым. 1812. |
ドイツの童話。(1812年グリム童話グリム兄弟から) |
Перакладзена на беларускую Ганнай Т. |
日本語翻訳:Ki Kim |