home

Tellus Tales

•
Toggle Bilingual Mode Button
•

Мудры ткач

U Sartu Spettu

Аднойчы кароль сядзеў на сваім троне і слухаў скаргі падданых. Кароль ужо збіраўся падняцца і пайсці ў свае сады, як раптам заўважыў нейкую мітусню звонку. Увайшоў лорд вярхоўны камергер і спытаў, ці не зробіць ласку яго вялікасць прыняць пасла магутнага імператара з усходу, які трымаў у страху манархаў усіх суседніх дзяржаў. Кароль, які, як і астатнія, страшыўся яго, загадаў адразу ж прыняць амбасадара і падрыхтаваць банкет у яго гонар. Потым ён зноў сеў на свой трон, думаючы, што ж збіраецца сказаць яму амбасадар.

C’era na vota nu Re, ca stava assittatu ndo tronu, p’ascutari i lamenti ro pupulu; si stava pi susiri pi gghiri fora, quannu u signuri Ciambellannu, trasennu, c’addumannau su puteva avviriri nchistianu mannatu dall’imperaturi ca tutti timevunu. U Re, ca si spagnava macari iddu, u fici tràsiri di corsa, pi spiarici chi vulissi.

Амбасадар не сказаў ні слова. Ён наблізіўся да трона караля, нахіліўся і накрэсліў сваім жазлом чорны круг вакол трона. Потым ён сеў на крэсла, якое стаяла побач, і больш не звяртаў ні на каго ўвагі.

U chistianu nun dissi nenti. Ma pigghiàu nvastùni e addisignàu ncecchiu attornu a lu Re, poi s’assittau e nun desi chiu cuntu a nuddu.

Кароль і прыдворныя былі збянтэжаныя і ўгневаныя такімі дзіўнымі паводзінамі, але амбасадар працягваў сядзець спакойна і нерухома, нібы статуя, і хутка стала зразумела, што яны не дачакаюцца ад яго ніякіх тлумачэнняў. Міністры былі спешна скліканыя на раду, але ніхто з іх не змог разгадаць загадку амбасадара. Гэта прывяло караля ў яшчэ большую лютасць, і ён заявіў, што, калі яны не знойдуць кагосьці, хто зможа растлумачыць яго дзеянні, да заходу, ён усіх іх павесіць.

Tutti pari nun sapevunu chi fari davanti a stu chistianu e capènu ca nun vulèva riri nenti. U Re convocàu tutti i ministri pi chiariri a questioni, ma nuddu ci capì cosa…U Re allura, rissi a tutti pari ca su n’arrisuvvevunu a questioni ammazzava a tutti pari!

Міністры ведалі, што кароль заўсёды трымае сваё слова, і хутка падзялілі горад на раёны, каб абыйсці ўсе дамы адзін за адным у надзеі, што хто-небудзь з жыхароў зможа растлумачыць дзеянні амбасадара. Большасць міністраў не атрымалі ніякіх адказаў, усюды іх сустракалі толькі збянтэжаныя твары; на шчасце, адзін з міністраў быў больш наглядальным і заўважыў дом з драўлянымі слупамі і пудзілам, якое рухалася без усякага ветру. Спалоханы, але заінтрыгаваны, міністр спусціўся па лесвіцы і апынуўся ў прасторнай майстэрні, у якой за сваім станком сядзеў ткач. Але ўсё, што ён рабіў, гэта накіроўваў ніткі, таму што створаны ім механізм, які прыводзіць у рух драўляныя слупы, прымушаў станок працаваць без чыёй-небудзь дапамогі.

I ministri, tutti scantati, accumincianu a furiari pi tutta a città spiannu a tutti pari su avevunu caputu quacchi cosa, ma nuddu sapeva rìrici cosa… Uno re ministri però, attruvàu na casa nda campagna, Unni ci stava nsartu ca era troppu spettu.

Зразумеўшы, што гэта ткач прымушаў слупы рухацца, міністр супакоіўся. Ён вырашыў, што такі чалавек павінен быць у стане вырашыць загадку або хаця б накіраваць міністраў на правільны шлях. Без лішніх размоў міністр распавёў яму гісторыю з кругам. Скончыўшы расказ, ён сказаў: «Ідзі са мной неадкладна. Сонца ўжо апускаецца да гарызонту, нельга губляць ні хвіліны».

Appena ci paràu, chistu capìu tutti cosi e dopu ca pigghiàu na iaddina ndo so puddaru, si fici puttàri davanti a lu Re.

Ткач на момант застыў у роздумах, потым падышоў да акна, за якім быў куратнік, а побач з ім ляжалі дзве костачкі - бабкі. Ён падабраў іх і ўзяў пад паху адну курыцу з куратніка.

Na vota ca ièra docu, misi a iaddina nterra e du chistianu, pigghiau na manciata ri semi, e i lanciàu nterra, a iaddina si cala tutti pari!

«Я гатовы», - сказаў ён, павярнуўшыся да міністра.

U Re, quindi, ci spiàu comu c’arriniscìu e chi vuleva riri, u sartu allura spiegò:”L’imperaturi non dichiarerà verra, picchì sapi ca uni re nostri omini po distruggeri na schiera ri chiddi sò”.

У зале кароль па-ранейшаму сядзеў на сваім троне, а амбасадар - у тым жа крэсле. Даўшы знак міністру заставацца на месцы, ткач падышоў да амбасадара і паклаў на падлогу побач з ім бабкі. У адказ пасол дастаў з кішэні жменю проса і рассыпаў яго вакол. Ткач апусціў на падлогу курыцу, і тая ў момант склявала ўсё проса. Пасля гэтага амбасадар устаў і, не гаворачы ні слова, выйшаў.

Tuttu cuntentu lu Re, dissi a stu sartu ca na premialità u spittava, e chistu ci espiar na fattoria pi so figlia, e prima di lassari lu Re, ci rissi ca macari i sarti ponu ièssiri spetti.

Як толькі ён пакінуў залу, кароль паклікаў да сябе ткача.


(una fiaba armena da “Contes Armeniens” di Frédéric Macler(1905) via “The Olive fairy book” scritto da Andrew Lang(1907), con semplificazioni)

«Толькі ты змог разгадаць гэтую загадку, - сказаў ён, - і ўзнагарода твая будзе вялікая. Але адкажы ж мне, што ўсё гэта значыла?»

Tradotto in siciliano da William Sinatra.

«Сэнс, мой кароль, - адказаў ткач, - быў такі: Круг, які амбасадар накрэсліў вакол твайго трона, быў пасланнем імператара, якое абвяшчала: «Калі я адпраўлю армію і вазьму тваю сталіцу ў аблогу, ці складзеш ты зброю?» Бабкі, якія я паклаў перад ім, азначалі: «У параўнанні з намі, вы проста дзеці. Усё, што вы можаце, гэта гуляць у такія цацкі». Проса, якое ён рассыпаў, сімвалізавала лік салдат, якіх яго ўладар мог прывесці на поле бою; але калі курыца склявала ўсё проса, ён зразумеў, што адзін наш чалавек можа адолець мноства іх салдат ».

«Я не думаю, - дадаў ён, - што імператар абвесціць вайну».

«Ты выратаваў мяне і мой гонар, - усклікнуў кароль, - і ты заслугоўваеш багаццяў і славы. Прасі чаго хочаш, і ты ўсё атрымаеш, нават калі гэта будзе палова майго каралеўства».

«Усё, пра што я прашу, гэта невялікая ферма за гарадской сцяной для маёй дачкі», - адказаў ткач, і гэта было адзінае, што ён пагадзіўся прыняць. «Няўжо больш нічога?» - спытаў кароль. «Толькі адно, мой кароль, - адказаў ён, сыходзячы, - прашу цябе, памятай, што ткачы таксама каштоўныя для дзяржавы, і часам яны могуць апынуцца мудрэй нават міністраў!»


Армянская казка. Са зборніка «Армянскія казкі» Фрэдэрыка Маклера (1905 г.) і «Аліўкавай кнігі казак» Эндру Лэнга (1907), з невялікімі спрашчэннямі.

Перакладзена на беларускую Ганнай Т.